Раздрукуй | A A A | Паведамі аб праблеме | 34 563 577 знакаў | 69003 Здымкі | 900 Відэа | 115 Аўдыё | 2265 мясцовасці

02.02.2012 – Выстава “Мацэвы штодзённага ўжытку” ў Мінску

Музей гісторыі польскіх габрэяў сардэчна запрашае на выставу „Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адчынілася 2 лютага 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Аўтара выставы,  фатографа Лукаша Баксіка,  найперш цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Выстава “Мацэвы штодзённага ўжытку” фіксуе спосабы выкарыстання габрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічага матэрыяла і ужо дэманстравалася ў Цэнтры сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, а таксама ў Этнаграфічным музеі ў Кракаве.

Аўтар гаворыць пра выставу: “Габрэйскія надмагіллі, аздобленыя сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 габрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.

Больш за чатыры сотні габрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў.

Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.

Я сачу за лёсамі габрэйскіх надмагілляў. У цэнтры маленьгага мястэчка я знаходжу па суседству з паліцэйскім участкам, пажарнай службай і касцёлам гаспадарку з кароўнікам, збудаваным з габрэйскіх мацэваў. Я сутыкаюся з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці габрэйскія літары. Я размаўляю з людзьмі, якія  ведаюць, што маюць на сваіх падворках, – яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрываю гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.

“Мацэвы штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Я хачу знайсці мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на габрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць”.

Выставу можна пабачыць да 23 лютага 2012 года.

Калектыў: Лукаш Баксік – аўтар праекта, Эва Тоняк – куратар, Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант, Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы.

Адміністратар прыкладае усе мажлівыя намаганні, каб прэзентаваныя матэрыялы былі праўдзівымі, актуальнымі і не парушалі правы трэціх асобаў, у тым ліку аўтарскія правы, аднак не можа гэтага гарантаваць. Такім чынам, памылковая інфармацыя на сайце не можа быць падставай для прэтэнзій. У выпадку сумневаў, калі ласка, звяртайцеся на адрас: sztetl@jewishmuseum.org.pl

Лакалізацыя

Большая мапа

GPS:
53.8968° N / 27.5554° E
53°53'48" N / 27°33'19" E
Lokalizacja przybliżona

Галерэя